Запрашаем на прыміцыйную Імшу кс. Аляксандра Івашчонка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.11.2017 13:14
У нядзелю, 19 лістапада, у нашым касцеле ў 9.30 адбудзецца прыміцыйная святая Імша нашага парафіяніна кс. Аляксандра Івашчонка CR.
Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў 16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Сардэчна запрашаем парафіян на ўрачыстасць і заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі святара-новапрэзбітара Аляксандра.
