Папяльцовай серадой распачалі Вялікі пост
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.02.2018 21:39
14 лютага ў Каталіцкім Касцеле - Папялец - пачатак Вялікага посту. У касцёлах падчас св. Імшы святары пасыпаюць галовы вернікаў попелам на знак пакаяння і навяртання.
Гэтыя 40 дзён з’яўляюцца для вернікаў заклікам да абнаўлення жыцця і ўнутранай перамены. З самага пачатку і да Пасхальнай Вігіліі, ў касцёле не спяваюць "аллелюя". У часе Вялікага посту, праз удзел у велікапосных набажэнствах і рэкалекцыях, усе вернікі рыхтуюць свае сэрцы да самай вялікай хрысціянскай урачыстасці – Змертвыхпаўстання Езуса Хрыста.
Больш фота ў суполцы ВК
Фотарэпартаж Леаніда Юрыка





















