Часцінкі глыбоцкіх сэрцаў у аршанскім касцёле

  • Друкаваць

orsza dapamoha 04У першую нядзелю Вялікага посту, 18 лютага, па запрашэнні пробашча парафіі, да нас завітаў кс. Валерый Орсік, які пабудаваў новы касцёл у Оршы і цяпер засталіся аошнія, але самыя дарагія працы па ўнутраным аздабленні святыні.

Святар распавёў пра сваю парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы, якая была створана ў 2001-ым, цяпер налічвае каля 30 сем'яў, а ў нядзелю на святочную Эўхарыстыю збіраюцца 35-40 чалавек. Дзякуючы іх штодзённай ружанцовай малітве і намаганням кс. Валерыя, касцёл пабудаваны.

Кс. Валеры скіраваны ў Оршу на служэнне ў 2009 годзе. Ён адразу працягнуў працу мінулых пробашчаў у справе пабудовы «святыні» ў сэрцах вернікаў. А праз тры гады свайго служэння ў парафіі распачынае ўзвядзенне новага цаглянага будынка касцёла. 28 чэрвеня 2014 года адбылося асвячэнне вуглавога каменя і закладка капсулы, якое здзейсніў біскуп Алег Буткевіч.

На дадзены момант святыня выглядае так, але патрабуе яшчэ працы як звонку, так і ўнутры.

orsza dapamoha 05
Шчыра дзякуем глыбоцкім парафіянам за часцінку свайго сэрца і дабрыні душы, за складзеныя ахвяры на аршанскі касцёл!