Вялікая Субота. Асвячэнне страваў на велікодны стол
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2018 17:03
Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.
У гэты дзень каля святыні валанцёры парафіяльнага Карытас збіралі ахвяраванні на лячэнне і рэабілітацыю за мяжой для дзяцей з Пастаў: Соні Шылей і Вані Зубко. Шчыра дзякуем, хто далучыўся да гэтай акцыі і склаў свае ахвяраванні.

Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22-й гадзіне і скончыцца рэзурэкцыйнай працэсіяй апоўначы.
Больш фота ў суполцы ВК>>





















