Віншуем кс. Мікалая!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.05.2018 09:43
14 мая свой Дзень нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а 19 мая - гадавіну святарскага пасвячэння.
Шчыра віншуем Вас, кс. Мікалай, з нагоды святаў! Няхай Дух Святы ўмацоўвае Вас у пастырскім служэнні, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго мацярынскага сэрца і заступаецца перад сваім Сынам.
Будзьце заўсёды адважным сведкам Хрыста, нясіце Яго людзям і з радасцю вядзіце Божы народ да Нябеснага Валадарства!
Памятаем у сваіх малітвах і дзякуем Богу за Вас!
P.S. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Мікалая будзе адпраўлена ў чацвер, 17 мая, у 18.00. Сардэчна запрашаем парафіян далучыцца да супольнай малітвы. Віншаваць ад парафіі будуць у нядзелю на Суме ў 13.00.
