Урачыстасць І Святой Камуніі

  • Друкаваць

1 kamunia 2813 мая 2018 года 12 хлопчыкаў і дзяўчынак у нашай парафіі ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі.

У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.

У нядзелю дзеці разам з бацькамі перад пачаткам св. Імшы на вуліцы чакалі на святара. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаўшы прысутных, заклікаў асаблівым чынам маліцца за гэтых дзяцей, каб яны змаглі перажыць сапраўды момант сустрэчы з Хрыстом і трывалі даўжэй у святасці. Затым адбылося бацькоўскае бласлаўленне дзяцей і ўрачыстай працэсіяй дзеці ўвайшлі ў храм.

У гаміліі святар нагадаў бацькам моманты абраду хросту, каб яны ўспомнілі, якія давалі 10-15 год таму абяцанні Богу і парафіяльнай супольнасці. Кс. Мікалай шчыра прасіў бацькоў і хросных захаваць сэрцы сваіх дзяцей ад злога. А адзіным сродкам барацьбы са злом з'яўляецца святая споведзь і Цела Хрыстова.

1 kamunia 37

Пасля гаміліі, адбылося вызнанне веры з запаленымі свечкамі ў руках. Малітва вернікаў, працэсія з дарамі, Эўхарыстычная малітва, і вось наступіў доўгачаканы момант для саміх дзяцей, але таксама для бацькоў і хросных – Святая Камунія.

Словы ўдзячнасці ад дзяцей і бацькоў прагучалі Усемагутнаму Богу, святарам і сёстрам законным за дапамогу, падрыхтоўку, малітву і правядзенне ўрачыстасці.

І як адзначыў напрыканцы кс. Мікалай, першыя плёны гэтай І Камуніі ўжо ёсць: тры пары бацькоў першакамунійных дзяцей заключылі сакрамант шлюбу, а значыць пусцілі, магчыма пасля доўгага часу, Езуса ў свае сэрцы.