У другі раз прайшла "маёўка" сем'яў

  • Друкаваць

majowka semi 2026 мая ў Глыбокім у другі раз прайшло спатканне сем’яў, т.зв. "маёўка". Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць "навучальны" год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся ўзаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго.

Акрамя глыбачан, якіх сабралася 11 сужэнстваў разам з дзецьмі, далучылася і сям’я з Наваполацка.
"Перад тым як будзем адпачываць псіхічна, фізічна і духоўна, хочам Бога праславіць", - падкрэсліў кс. Мікалай. Святую Імшу ватыўную да Беззаганнага Сэрца Марыі святар ахвяраваў за ўсе сем'і, за прысутных на Эўхарыстыі, хто прыходзіць на сустрэчы, і прысвяціў усіх Сэрцу Марыі. Бо там, пад Сэрцам Марыі, заўсёды нас кранае Божая міласць і сатана не зломіць.
Працягам сустрэчы стаў пікнік, дзе была магчымасць пасмажыць каўбаскі, дзеці маглі пагуляць на свежым паветры, а бацькі патанчыць. Час праляцеў хутка, і не заўважылі, як надышоў час развітвацца.

majowka semi 19


Больш фота ў суполцы ВК>>
Марына Сінкевіч