"Разам мы пабудавалі касцёл у Оршы": падзяка за глыбоцкія "цаглінкі"

  • Друкаваць

orsza kansekracja 029 чэрвеня ў Оршы адбылося асвячэнне новага касцёла Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Абрад асвячэння здзейснілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі ксёндз Валерый Орсік уручыў падзякі прысутным біскупам і святарам тых парафій, вернікі якіх дапамаглі сваімі “цаглінкамі”-ахвяраваннямі ў будове новай святыні. Такую падзяку атрымаў на рукі і наш пробашч кс. Мікалай Ціхановіч.

orsza padziaka

Нагадаем, што ў першую нядзелю Вялікага посту, 18 лютага 2018 года, па запрашэнні кс. Мікалая, да нас завітаў кс. Валерый Орсік, які пабудаваў новы касцёл у Оршы і заставаліся апошнія, але самыя дарагія працы па ўнутраным аздабленні святыні. Глыбоцкія вернікі падаравалі аршанцам часцінку свайго сэрца і дабрыні душы праз складзеныя ахвяры на касцёл.