Глыбоцкія сем'і на рэкалекцыях у Навагрудку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.08.2018 10:56
З 8 па 14 жніўня ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для сем'яў. У дзясяты раз кляштар сясцёр назарэтанак сабраў сем'і з Гродна, Ліды, Мінска, Масквы, Смаргоні, Глыбокага і Навагрудка.
Духоўныя практыкі праходзілі на тэму "Мы - цела Хрыста. Сям'я ў касцёле і грамадстве". Духоўны кіраўнік рэкалекцый кс. Мікалай Ціхановіч падчас канферэнцый закрануў шмат праблемных пытанняў хрысціянскай сям'і ў сучасным грамадстве. як і заўжды ўсе разважанні будаваліся на Святым Пісанні.
Час рэкалекцый - гэта час адзінства, час вялікай адзінай Божай сям'і, час працы над сваім жыццём, час сведчанняў і перажыванняў, час для ўзрастання ў веры.

Алёна Шаршунс















