У Глыбокім ушанавалі памяць Заснавальніка сясцёр францішканак Сям'і Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.09.2018 10:07
17 верасня - літургічны ўспамін св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі.
"Сёння ў нашай парафіі адзначаем успамін св.арцыбіскупа Зыгмунта Фелінскага ў 123-ю гадавіну яго смерці. Св. Зыгмунт - заснавальнік Кангрэгацыі сясцёр, якія працуюць у Глыбокім. Таму асабліва сёння атулім нашай малітвай сясцёр, якія працуюць на Віцебшчыне (Глыбокае і Варапаева) і ва ўсім свеце. Падзякуем Богу за іх пакліканне, іх служэнне, дар любові да супольнасці парафіяльнай. Просім, каб Бог умацаваў іх манаскую сям'ю-супольнасць і спаслаў шмат пакліканняў законных", - падкрэсліў кс. Віталь Бяленік на пачатку Эўхарыстыі.
Пасля св. Імшы вернікі ўшанавалі рэліквіі святога Зыгмунта, а пасля сёстры пазнаёмілі прысутных з асобай Заснавальніка і дзейнасцю сясцёр-францішканак праз мультымедыйную прэзентацыю.




















