Адышоў у вечнасць айцец Ян Хернік OFMConv

  • Друкаваць

Jan HernikКурыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 лістапада ва ўзросце 75 год адышоў да Пана а. Ян Валер’ян Хернік OFMConv. 

Пахавальныя набажэнствы пройдуць 27 лістапада ў аўторак у базыліцы ў Непакалянаве ў Польшчы. А 10.00 — малітва на ружанцы, а 11.00 – пахавальная св. Імша.

Айцец Ян за сваё манаскае і святарскае жыццё працаваў у Польшчы, ЗША (23 гады) і ў Беларусі: у Гродне і Удзеле. Быў экзарцыстам ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.

Паслугу ў Удзеле ў Віцебскай дыяцэзіі выконваў з 2003 года. Апошнія гады святарскую паслугу таксама нёс у Глыбоцкім шпіталі разам з Легіёнам Марыі.

Давяраем святой памяці а. Яна Херніка OFMConv Божай Міласэрнасці. Няхай Добры Бог адудзячыць яго вечным шчасцем у Нябесным Валадарстве.