Запрашаем на карнавал самых маленькіх, на запусты - старэйшае пакаленне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.02.2019 22:26
У суботу, 2 сакавіка, сёстры францішканкі запрашаюць дзетак ад самых маленькіх да вучняў 3-га класа на баль-маскарад, які адбудзецца ў парафіяльным доме. Пачатак у 13.30. Для ўдзелу пажаданы карнавальны касцюм. Вялікая просьба таксама прынесці печыва ці цукеркі на салодкі стол.
У нядзелю, 3 сакавіка, у 14.30 у парафіяльным доме адбудуцца запусты для старэйшых. Хутка распачнецца Вялікі пост. Запрашаем правесці разам вольны час у радасці і з музыкай.
