"Звязаны з часам": "Laudans" прэзентаваў у Глыбокім новы альбом
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.03.2019 21:25
Канцэрт прайшоў 27 лютага ў парафіяльным доме імя ксяндза Юзафа Францкевіча. Гэта ўжо другі выступ гурта ў Глыбокім, першы адбыўся ў 2015 годзе.
У новы альбом увайшлі песні на беларускай, польскай і англійскай мовах.
Як кажа лідар гурта Андрэй Лугін, альбом мае такую назву таму, што кожны чалавек звязаны з часам, якога заўжды не хапае.
Зміцер Лупач
