Чарговы візіт валанцёраў у псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.03.2019 12:14
Валанцёры Глыбоцкага парафіяльнага "Карытас" падрыхтавалi музычную праграму "Мiр маей душы" для пражываючых у Глыбоцкiм псiханеўралагiчным iнтэрнаце.
Напрыканцы зiмы i перад пачаткам Вялiкага посту забаўляльныя гульнi, вясёлыя конкурсы, задорныя танцы стварылi цудоўны настрой для ўсiх прысутных. Падарункі і прызы захвочвалі амаль усiх прымаць актыўны ўдзел i таму спатканне прайшло цiкава і ў радасці.
На развiтанне адзін з жыхароў інтэрнату прачытаў свой аўтарскi верш "Дабрыня ствараецца ў сям'i".Тэкст узрушыў усiх, бо у ім гучаў прызыў рабiць дабро заўсёды і ўсюды. Па традыцыi, сябры атрымалi салодкiя пачастункi.
Даната Матушова






