Вялікі чацвер. Віншуем нашых святароў!

  • Друкаваць

kaplanВялікі чацвер - дзень устанаўлення Эўхарыстыі - сакраманту Цела і Крыві Хрыста як найвялікшай таямніцы хрысціянскай веры, і святарства - бязмежнага дару праяўлення Божай міласэрнасці, праз якія Пан Бог хоча перажываць разам з намі навяртанне і вывесці да вечнай радасці Уваскрашэння.

Святар - частка Божага плану па збаўленню свету і найлепшы падарунак тым, хто забыўся на падабенства Божае і заблукаў у цемры сучасных рэалій.

Паважаныя кс. Мікалай, кс. Іван і дк. Уладзіслаў!

З гэтай нагоды хочам асабліва Вас павіншаваць і падзякаваць Пану Богу за Вашае пакліканне, за стараннасць і шчырасць, з якой несяце святло веры. Праз Вас мы спасцігаем Божую праўду і рыхтуем сябе да святасці. Таму няхай вера ў Божую прысутнасць і бясконцую любоў Хрыста будзе крыніцай радасці і натхнення ў працы, а Адкупіцель адорыць багаццем неабходных ласкаў і павялічвае ў Вашых сэрцах дабро і стойкасць да выпрабаванняў штодзённасці.

Будзьце знакамі надзеі і супакою для сучаснага свету!

Kaplan vinsz

З удзячнасцю і малітвай, Вашыя парафіяне