Семінарысты з Гродна наведалі Глыбокае
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.05.2019 18:10
26 мая нашу парафію наведалі семінарысты з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Навучэнцы разам з рэктарам кс. Віталем Вайцяхоўскім і прэфектам кс. Андрэем Лішко пілігрымуюць па парафіях, дзе такім чынам знаёмяцца з жыццём і працай у самай маладой дыяцэзіі Беларусі.
Па запрашэнні пробашча кс. Мікалая Ціхановіча, семінарысты завіталі ў Глыбокае, дзе разам з парафіянамі маліліся падчас нядзельнай Імшы Сумы і радаваліся прыняццю ў хрысціянскую сям'ю трох дзяўчынак праз сакрамант хросту.

























