Прыміцыйная святая Імша кс. Уладзіслава Шарковіча

  • Друкаваць

prymicja ks uladzislava 1020 кастрычніка ксёндз Уладзіслаў Шарковіч, выпускнік Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску, які 12 кастрычніка ў Віцебску прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча, цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў нашай парафіі.

Яшчэ нядаўна ён быў дыяканам на практыцы, а сёння адправіў першую Літургію ў глыбоцкім касцёле. На самым пачатку Літургіі кс. Мікалай Ціхановіч шчыра прывітаў новапрэзбітара і заахвоціў усіх прысутных маліцца ў інтэнцыі маладога святара. "Мы сёння з'яўляемся яшчэ раз сведкамі таму, што арганізм Божы жывы і пастаянна абнаўляецца. Сёння па міласці Божай стаіць перад намі новапрэзбітэр кс. Уладзіслаў Шарковіч. І гэта ўжо не дыякан, толькі святар Каталіцкага Касцёла. Гэта знак, што Касцёл жывы, што Хрыстос жывы", - падкрэсліў пробашч парафіі.

Падчас гаміліі кс. Уладзіслаў падзяліўся з вернікамі сваімі разважаннямі над Божым Словам, якое ўсе разам пачулі. Напрыканцы Імшы прадстаўнікі парафіі з розных узроставых груп павіншавалі і склалі шчырыя пажаданні прыміцыянту. Потым святар удзяліў кожнаму прысутнаму прыміцыйнае благаслаўленне. 

prymicja ks uladzislava 29

"Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе" (Фп 4, 13) - гэтыя словы змешчаны на прыміцыйным абразку маладога святара Уладзіслава, які толькі пачынае свой святарскі шлях і вельмі просіць аб малітве.

Згодна з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, кс. Уладзіслаў скіраваны вікарыем у нашу парафію.

Новыя пасвячэнні - гэта заўсёды вялікая радасць і вялікі Божы дар, за які трэба Яму няспынна дзякаваць. Таму кожная прыміцыйная цэлебрацыя з'яўляецца вельмі важнай. Гэта сведчанне развіцця Касцёла, яго будучыні.