Адышоў у вечнасць тата с. Марыяны
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.12.2019 15:34
10 снежня 2019 года на 63-м годзе жыцця адышоў да Пана спадар Мечыслаў Гроць, тата с. Марыяны Гроць RM, якая нясе манаскае служэнне ў парафіі ў Варапаеве.
Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 11 снежня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім.
Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Мечыслава.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...
