Пастэрка-2019
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.12.2019 12:06
У вігілію Божага Нараджэння вернікі і госці Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі.
Перад пачаткам урачыстай Літургіі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, як бацька вялікай парафіяльнай сям'і, папрасіў прабачэнне ва ўсіх прысутных парафіян, а таксама прабачыў сам усім.
Святочную Літургію канцэлебраваў пробашч кс. Мікалай разам з вікарыямі кс. Іванам Кароткіным і кс. Уладзіславам Шарковічам.
Падчас гаміліі разважалі над тэмай мацярынства ў асобе Найсвяцейшай Панны Марыі.
Яшчэ адной адметнасцю гэтай Пастэркі стаў абрад асвячэння новых алтара і амбоны ў нашым касцёле.
Фотарэпартаж Леаніда Юрыка
















































