Расклад св. Імшаў у інтэнцыі жыхароў Глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.01.2022 10:00
Як мы ўжо нагадвалі, у час пандэміі душпастырскага наведвання сем’яў не будзе. Але па ініцыятыве саміх вернікаў будуць адпраўлены св. Імшы за тыя сем’і, якія пажадаюць прыйсці ў касцел, каб прасіць Божага бласлаўлення на новы год для сваёй сям’і.
Яшчэ раз інфармацыя пра спісы св. Імшаў за жыхароў парафіі: як, што і дзе рабіць.
У касцёле перад алтаром з левага боку на старой амбоне ляжаць спісы вуліц і вёсак, св. Імшы за якія вызначаны толькі на бягучы тыдзень. Астатнія будуць з’яўляцца па меры набліжэння даты.
1. Вельмі просім дапісваць у спісы толькі тыя сем’і, якіх…:
- няма ў спісу па розных прычынах: раней не прымалі святара, але хочуць каб памаліліся за іх, альбо змянілі адрас ці іншае;
- “прапусцілі” дзень малітвы за сваю вуліцу/вёску, які ўжо мінуў.
2. Калі ў бягучым месяцы ў раскладзе няма яшчэ вашай вуліцы/вёскі, а вам “захацелася” хутчэй, дапісваць свой адрас не дазваляецца. Будзе балаган.
3. Калі па вуліцы/вёсцы адказная асоба збірала спісы і ахвяры па хатах, то трэба ўнесці іх менавіта ў гэты спіс, а не насіць святарам лісткі.
4. Калі ласка, не турбуйцеся, усе вуліцы і вёскі распісаныя на вызначаныя дні і гадзіны (спіс глядзі ніжэй), проста цярпліва чакайце сваёй чаргі.
-----------------------------------------------------------------
Калі цёмна, можна ўключыць лямпу на амбонке. Але калі яна не патрэбна і перад Імшой, калі ласка выключыце яе.
Тыя вуліцы і вёскі, за якія св. Імша была адпраўлена, выдаляюцца з ніжэйпададзенага спісу:
|
Дата |
Дзень |
Гадзіна |
Вуліца |
|
САКАВІК |
|||
|
30.03.2022 |
серада |
18.00 |
Драздовіча |
|
Жукава |
|||
|
Заслонава+зав |
|||
|
Машэрава |
|||
|
Дата |
Дзень |
Гадзіна |
Вёскі |
|
САКАВІК |
|||
