Парафіяльны суботнік
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.03.2020 21:36
У суботу, 21 сакавіка, на генеральнае прыбіранне сабралася актыўная частка нашай парафіяльнай сям'і. Нягледзячы на акружаючую пагрозу пандэміі, паніку ад сябе гналі працатэрапіяй ў Божым доме. За некалькі гадзін было зроблена шмат працы: у касцеле, на тэрыторыі і ў парафіяльным доме.
Шчыра дзякуем кожнаму, хто не пабаяўся і прыйшоў папрацаваць на хвалу Божую! Божа аддзяч!
























