Віншуем кс. Уладзіслава з днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2020 10:13
31 сакавіка свой 25-ы дзень нараджэння адзначае вікарый нашай парафіі кс. Уладзіслаў Шарковіч.
Шчыра віншуем ксяндза Уладзіслава і жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, добрага плёну ў душпастырскай працы, трываласці на святарскім шляху, шмат сіл і запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых дароў Святога Духа і моцнага здароўя. Няхай Усемагутны Бог бласлаўляе Ваш зямны шлях!
