Вялікі чацвер. Давайце змагацца за Эўхарыстыю!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2020 23:14
9 красавіка 2020 года… Сёння наш глыбоцкі храм у гонар Святой Тройцы разам з Маці Найсвяцейшай перажываў Апошнюю Вячэру. Гэты вечар сапраўды падобны таму Вялікаму чацвяргу, калі Хрыстос выключна са сваімі вучнямі перажывае вось гэту таямніцу – Цела і Крыві. І ў гэты вечар Гасподзь бласлаўляе сваіх вучняў, кажучы “чыніце гэта ў памяць пра Мяне” - і такім чынам устанаўлівае Святарства.
Гэты Вялікі чацвер мы запомнім надоўна, магчыма назаўсёды. Ён асаблівы! Сапраўды адчуваецца, што сённяшні вечар, мы разам з Езусам, як Яго сапраўдныя вучні збіраемся перажываць Вячэру Пана.
Кс. Мікалай шчыра падзякаваў парафіянам, якія сабраліся на малітву ў гэты цяжкі час: “Шчыра дзякуй Вам за прысутнасць, што мы (святары) сёння не адны, а што вы з намі. І паміж намі ёсць Езус. Будзем прасіць Бога, каб асаблівым чынам мы маглі перажыць гэту Вячэру.”













