Віншуем кс. Івана!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.05.2020 10:46
6 год таму, 3 мая 2014 года ў Браславе кс. Іван Кароткін прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча.
Паважаны кс. Іван!
Шчыра віншуем Вас з гэтай нагоды і жадаем добрага здароўя, аптымізму, сіл і стойкасці на дарозе Хрыстовага святарства, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну на ніве Пана. Дзякуем за разуменне і цярплівасць, чулае і добрае сэрца, мудрасць і зычлівасць, за апеку і клопат пра парафію, а таксама за ўмацаванне нас у веры і любові да Бога. Няхай усемагутны Бог асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай працы.
