Віншуем кс. Мікалая з днём нараджэння і гадавінай святарства!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.05.2020 09:32
14 мая свой Дзень нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а 19 мая - гадавіну святарскага пасвячэння.
Шчыра віншуем Вас, кс. Мікалай, з нагоды святаў! Няхай Дух Святы ўмацоўвае Вас у пастырскім служэнні, Маці Божая Глыбоцкая прытуляе да свайго сэрца і заступаецца перад сваім Сынам.
Мы ўдзячны Вам, што няспынна клапоціцеся пра сваю аўчарню, для кожнага знаходзіце патрэбнае слова і мудрую параду. Няхай міласэрны Бог адорыць вас здароўем на дальнейшыя гады жыцця, дасць сілаў і цярплівасці. Будзьце заўсёды адважным сведкам Хрыста, нясіце Яго людзям і з радасцю вядзіце Божы народ да Нябеснага Валадарства!
Памятаем у сваіх малітвах і дзякуем Богу за Вас!
P.S. Св. Імшы ў інтэнцыі кс. Мікалая будуць адпраўлены ў нядзелю, 17 мая, у 13.00 і 18.00. Сардэчна запрашаем парафіян далучыцца духоўна да супольнай малітвы. Віншаваць ад парафіі будуць у нядзелю на Суме ў 13.00.
