Парафіяльны фэст і час развітання
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.06.2020 21:13
7 чэрвеня ў нашай парафіі адбыўся фэст. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы.
“Які чалавек таямнічы, а ён ўсяго з’яўляецца стварэннем. Калі ёсць таямніца ў нас, наколькі тады таямнічы аўтар – наш Стварыцель. Задумаемся і крыху дакранемся да Яго таямніцы”.
Запрашаем і вас разам з кс. Віктарам паразважаць пра ўнутрыбоскае жыццё:
На заканчэнне св. Імшы канцлер дыяцэзіі зачытаў дэкрэт біскупа Віцебскага аб вызваленні з пасады вікарыя ў Глыбокім кс. Івана Кароткіна і назначэнні яго пробашчам парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах.
З гэтай нагоды ў першую чаргу пробашч Мікалай, а потым міністранты, моладзь, Легіён Марыі і ўся парафія шчыра падзякавалі кс. Івану за самаадданае і шчырае служэнне ў нашай парафіі.










































