Віншуем кс. Мікалая з днём нараджэння і 20-годдзем святарства!

  • Друкаваць

20god 1Вясна загрукатала ў дзверы глыбоцкага касцёла, апавяшчаючы, што на вуліцы квітнее самы прыгожы месяц года - май. У гэты найбольш далікатны месяц у годзе, Госпад паслаў нам у свет чалавека прыгожай душы, ксяндза пробашча Мікалая Ціхановіча, чалавека моцнага духам, дысцыплінаванага, загартаванага.

19 мая наш ксёндз Мікалай святкуе 20-годдзе святарскага пасвячэння.

"Хто сябе даверыць Богу, той адновіць сілы, атрымае арліныя крылы"Можна параўнаць нашага ксяндза пробашча з гэтай моцнай птушкай, якая аберагае нас, парафіян, і не толькі нас, і тады ў сэрцах знікае страх і сумневы, і сэрцы напаўняе Божы супакой.

20god 2

Чалавеку які цалкам давярае Богу, давяраюць і людзі, чалавеку які ідзе за Хрыстом не збочваючы, без кампрамісаў, які кіруецца Божай праўдай. Мы, авечкі, якія слухаюць голас свайго пастыра.
Ад сэрца ўдзячны Богу за дар служэння, за аднаўленне нашай святыні, але яшчэ больш удзячны за аднаўленне духоўных святынь у нашых сэрцах.

Няхай Божая міласэрнасць спадарожнічае нашаму шаноўнаму пробашчу Мікалаю, а сэрца будзе настолькі паяднанае з Хрыстом, што гэтай моцы хопіць на ўсе выпрабаванні сённяшняга часу.

20god 3

Фота з віншаванняў тут>>