1 лістапада - урачыстасць Усіх Святых

  • Друкаваць

1listapada 19Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! І наш Гасподзь пайшоў у Дом Айца сапраўды падрыхтаваць нам месца. І гэтае месца зоймуць тыя, хто праз усё сваё жыццё будзе ісці шляхам Езуса Хрыста, шляхам крыжовым, шляхам адрачэння, але самае галоўнае, шляхам Любові.

Усе мы, вяруючыя ці няверуючыя, будзем судзімы не па рэлігіі, не па канфесіі, але па запаведзям Любові. Таму сёння хочам прасіць нашых нябесных заступнікаў, усіх святых, урачыстасць якіх сёння перажываем у Каталіцкім Касцёле, каб мы не знеахвоціліся на гэтым шляху, каб мы ўдасканальваліся ў гэтых найважнейшых запаведзях любові і такім чынам імкнуліся да святасці. Святасць – гэта наша пакліканне, наша прызначэнне. Святасць – гэта прырода Божых дзяцей. Гэта дар, які Бог дае кожнаму свайму дзіцяці. Самае галоўнае – умець адказаць “так” і ісці за натхненнем Духа Святога.