Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.12.2021 16:11
Паважаны кс. Мікалай! Шчыра віншуем Вас з днём Вашага нябеснага апекуна!
Па Божаму Провіду Вам падаравана заступніцтва мудрага, поўнага любові і цудаў, святога Мікалая. Своеасаблівым цудам стала і Вашае з'яўленне ў нашай парафіі, бо толькі па волі Божай, той запал і адданасць, з якімі Вы аздараўляеце нашы сэрцы, не інакш як цудам назваць нельга.
Дзякуем Вам за цеплыню і чуласць Вашай душы, за магчымасць дзяліцца з Вамі сваімі радасцямі і патаемнымі перажываннямі, за атмасферу сяброўства ў нашай парафіі, за сведчанне сапраўднай веры, прыклад справядлівасці, любові да бліжняга і прабачэння. Асабліва дзякуем Пану Богу за ўсе тыя цуды, якія дакрануліся сэрца кожнага з нас праз Вашу навуку і служэнне.
Каб і надалей спаўняліся ўсе Вашы задумы, планы і памкненні, жадаем Вам Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Духа Святога, апекі Нябеснай Маці. Няхай святы Мікалай моцна трымае Вас за руку на сцяжыне Вашага святарства і надалей натхняе Вас праўдай, даручанай Панам Богам. Моцнага здароўя, вясёлага настрою, вялікага захаплення, святла Каляднай зоркі і, канешне, веры ў цуды ў Вашым жыцці.









