Асвячэнне страваў у Вялікую суботу

  • Друкаваць

asv strau 06Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.

Памятайце, што Пасха – гэта не святочны стол, а Пасха – гэта вера ў Езуса мёртвага і ўваскрослага. Пасха – гэта радасць, гэта пераход ад смерці да жыцця, гэта пераход з граху да любові.