Юбілейны дзень нараджэння адзначыў кс. Мікалай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.05.2022 14:30
14 мая свой юбілейны дзень нараджэння адзначыў наш шаноўны пробашч кс. Мікалай.
Села маці за станок,
тчэ чарговы дыванок.
Тчэ ўмелая рука,
Дыванок жыцця сынка.
Каляровы саматканы,
У адно жыццё сабрана
З чалавечых смуткаў, кпінаў,
З ран балючых і журбінаў,
А яшчэ са светлых хростаў,
І камуній, шлюбаў, проста
З чалавечага жыцця,
І з узлётаў, і з ныцця,
З доўгіх светлае размоў,
І ад слоў, што стыне кроў,
Са змагання і са святаў
У беларускіх сэрцах, хатах...
Тчэ дыванчык святара.
Каляровая зямля
І праз кожны дзень, хвіліну,
Праплятае праз гадзіну
Стужку светлую, святую
Божай волі і такую,
Дзе яшчэ давер і сына,
І ахвярнасць за краіну,
За Хрыста і за народ,
З года ў год,
Так з года ў год.























