Удзел дзяцей і моладзі ў юбілейным конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеема"

  • Друкаваць

miery zorka 06Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым. 3 студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі.

Удзельнікамі сёлетняга конкурса сталі творчыя калектывы з Полацка і Наваполацка, Варапаева і Паставаў, Глыбокага і Мёраў.
Таленавітыя дзеці і моладзь спявалі калядкі на беларускай, рускай і польскай мовах, а таксама аздаблялі нумары самымі рознымі музычнымі інструментамі. Прысутныя пачулі гукі скрыпкі і цымбалаў, гітары і фартэпіяна, флейты, акардэона і нават трубы.
Сапраўдным упрыгожваннем нумароў сталі харэаграфічныя пастаноўкі глыбоцкіх дзяўчат.
Шчыра віншуем нашых дзяцей і моладзь, якія рыхтаваліся пад кіраўніцтвам с. Людмілы Рубніковіч, і занялі прызавыя месцы ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях.

miery zorka 22

Вось іх вынікі:

  • Дыплом 1 ступені - Рабкоўскі Артур і Рабкоўскі Аркадзій - намінацыя "Інструментальная творчасць"
  • Дыплом 1 ступені - Сіняўская Паліна і Петрашоў Андрэй - намінацыя "Гурт"
  • Дыплом 1 ступені - Дзіяна Раманчук - намінацыя "Сола"
  • Дыплом 2 ступені - гурт моладзі - намінацыя "Гурт"
  • Дыплом 3 ступені - гурт дзяцей - намінацыя "Гурт"