Святы Пасхальны Трыдуум 2025

  • Друкаваць

vial subota 06Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”.

Пасхальны Трыдуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана у Вялікі чацвер, а заканчваецца ІІ Нешпарамі Вялікоднай нядзелі. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак з трох дзён, а на тры паслядоўных фазы Велікоднага сакрамэнту: развітальную і, разам з тым, прароцкую Апошнюю Вячэру, Смерць на крыжы, знаходжанне ў пахавальніі Ўваскрасенне.

У IV ст., у часы святых Амброзія і Аўгустына паслядоўнасць была іншая: пакуты, знаходжанне ў труне, Уваскрасенне. Аўгустын называў іх “sacratissimum triduum crucifixi, sepulti et resuscitati”(«святы трыдыум распяцця, пахавання і ўваскрасення»), у той час як слова «Вялікдзень» было зарэзервавана вылучна для пазначэння начнога набажэнства з суботы на нядзелю (Пасхальная вігілія) і самой Велікоднай нядзелі.

Пасхальны Трыдуум літургічна сфарміраваўся ў Ерусалімскім касцёле. Апісанне злучаных з ім абрадаў можна знайсці ва «Успамінах» Этэрыі (385 г.). З Ерусаліма абрады былі ўспрыняты як на Ўсходзе, так і Захадзе. Рэформы каталіцкага набажэнства 1959 і 1970 гадоў вярнулі ім форму, якая адпавядае найлепшым традыцыям, а з іншага боку, адаптавалі іх да сучасных умоў. Калі перад рэформай Святы Пасхальны Трыдуум меў характар падрыхтоўкі да ўрачыстасці Вялікадня – Уваскрасення Хрыстова, то пасля рэформы падкрэсліваецца, што абрады Трыдуума ўжо ўводзяць нас у таямніцу Вялікадня: Пакуты, Смерць і Уваскрасенне Хрыста непарыўна злучаны адно з адным і ўяўляюць сабою адзінае дзеянне, якім Бог збаўляе свет.

Вялікі чацвер. Навука пяшчоты


Вялікая пятніца. Цярпенні


Асвячэнне страваў на велікодны стол

Вялікая субота. Вопыт прабачэння