Кіраўніцтва раёна павіншавала католікаў Глыбокага з Уваскрасеннем Хрыстовым

  • Друкаваць

vinsz 45 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Езуса ў касцёле Святой Тройцы адбылася ўрачыстая Імша. Радасць гэтага дня з вернікамі падзялілі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч у гаміліі нагадаў вернікам пра перамогу жыцця над смерцю, святла над цемрай і заклікаў несці велікодную радасць у свае сем’і.

Пасля Імшы кіраўнікі раёна цёпла павіншавалі духавенства і парафіянаў. У звароце было адзначана, што Вялікдзень — гэта час, калі ў сэрцах абуджаецца вера ў лепшае, узмацняецца імкненне тварыць дабро, падтрымліваць адзін аднаго. Прадстаўнікі ўлады пажадалі вернікам міру і гармоніі ў дамах, здароўя, стойкасці духу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

«Няхай велікодная радасць прыйдзе да вас у дом і прынясе мір і дабрабыт», — прагучала ў віншаванні.

Хрыстос Уваскрос!


Фота з vg-gazeta.by