Наш пробашч сярод юбіляраў 25-годдзя святарства ў гродзенскай катэдры

  • Друкаваць

grodna 25god 619 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая Імша з нагоды 25-годдзя прэзбітэрскага пасвячэння. Сярод тых, хто чвэрць стагоддзя таму прыняў сакрамант святарства, быў наш пробашч ксёндз Мікалай Ціхановіч.

У літургіі ўдзельнічалі юбіляры з розных дыяцэзій краіны, якія скончылі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, у тым ліку біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Імшу цэлебраваў першы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч — той, хто 25 гадоў таму ўдзяліў ім пасвячэнне.

Цяперашні пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй у гаміліі назваў гэтую літургію “духоўным вяртаннем да вытокаў паклікання”, калі чалавек, пакідаючы ўласныя планы і мары, вырашыў даверыць усё Богу.

007

009

“Святарства ніколі не было і не будзе шляхам чалавечай кар’еры, спосабам дасягнення асабістай выгоды ці пошуку самога сябе. Святарства – гэта дар і таямніца”, – падкрэсліў біскуп.

Звяртаючыся да юбіляраў, іерарх адзначыў: “Пасля дваццаці пяці гадоў вы можаце сказаць: Бог быў верны. Магчыма, былі хвіліны, калі цяжар святарскага крыжа здаваўся занадта вялікім. Але праз усё гэта Хрыстус ішоў побач. І таму сённяшні юбілей – гэта перадусім юбілей Божай вернасці”.

Біскуп нагадаў, што сапраўдная веліч святарства вымяраецца вернасцю Божай волі, а святар павінен умець быць побач з чалавекам, слухаць сэрцам і ніколі не губляць надзеі. Ён таксама заклікаў вернікаў штодзённа маліцца за сваіх святароў.

У канцы літургіі віцэ-канцлер біскупскай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза ад імя ўсіх юбіляраў выказаў падзяку прысутным.

grodna 25god 9


Фота з уласнага архіву кс. Мікалая і grodnensis.by