Гурт "Радасць"

     Гурт “Pадасць” быў створаны ў рымска-каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Апостал Павел у лісце да Pымлянаў кажа, што Валадарства Божае – гэта “супакой і радасць у Духу Святым” (Рым 14,17). Таму мы прагнем дзяліцца сваёй радасцю з кожным чалавекам. У 2008 г. выйшаў наш дэбютны альбом “Крылы сэрцам дай”. Нам вельмі хочацца, каб ён стаў яшчэ адной цаглінкай у пабудове Валадарства Божага на зямлі.20090630232542

     На дыску прадстаўлены толькі нашы аўтарскія песні. Але мы з радасцю спяваем і песні іншых аўтараў. Часта сябры гурта іграюць і спяваюць на Св. Імшы для моладзі. Мы ездзім на розныя конкурсы, такія, як “Зорка Бэтлеема” у Міёрах ці “Птушкай будзь” у Браславе. Мы вельмі шчаслівыя, што ўжо неаднойчы займалі прызавыя месцы на гэтых конкурсах.

     Тое, аб чым спяваем, стараемся рэалізаваць у сваім жыцці. Так, напрыклад, у 2008 г. наведалі прыют у в. Фарынава і падарылі дзеткам DVD-прайгравальнік. Радуе тое, што ў гурт прыходзяць новыя таленты. А гэта значыць, што гурт “Радасць” яшчэ не раз парадуе глыбоцкіх парафіянаў сваімі поспехамі. На гэта мы спадзяёмся, гэтага чакаем і просім ў Добрага Бога.

     Над дыскам “Крылы сэрцам дай” працавалі:

  1. Юля Малец - спеў
  2. Марыя Садоўская - акустычная перкусія, спеў
  3. Марыя Марціноўская - гітара, спеў
  4. Святлана Трапук - гітара, клавішы, спеў
  5. Кс. Віктар Місевіч - гітара, спеў 

     Нам дапамагаў струнны квартэт “Скрыпкі анёлаў”:

  1. Кацярына Баркоўская - 1-ая скрыпка
  2. Яна Дзерангоўская - 2-ая скрыпка
  3. Анастасія Салаўёва - альт
  4. Анастасія Стараннік - віяланчэль
  5. Дзмітрый Гарэлаў - інструментоўка, нотная апрацоўка, дырыгаванне

 

Дадатковая інфармацыя