Святар наведаў папраўчую калонію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.12.2015 23:31
Па запрашэнні начальніка папраўчай калоніі №13, 18 лістапада кс. Мікалай Ціхановіч наведаў выпраўленчую ўстанову ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, што ў Глыбокім.
Святар наведаў месца працы, памаліўся разам з супрацоўнікамі і асвяціў памяшканні на тэрыторыі калоніі.
У далейшых планах - супрацоўніцтва касцёла з выпраўленчай установай, далейшае наведванне і размовы са зняволенымі, супольная малітва і правядзенне св. Імшы ў капліцы, якая знаходзіцца ў калоніі.
