Святар наведаў папраўчую калонію

turmaПа запрашэнні начальніка папраўчай калоніі №13, 18 лістапада кс. Мікалай Ціхановіч наведаў выпраўленчую ўстанову ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, што ў Глыбокім.

Святар наведаў месца працы, памаліўся разам з супрацоўнікамі і асвяціў памяшканні на тэрыторыі калоніі.

У далейшых планах - супрацоўніцтва касцёла з выпраўленчай установай, далейшае наведванне і размовы са зняволенымі, супольная малітва і правядзенне св. Імшы ў капліцы, якая знаходзіцца ў калоніі.

turma2

turma3

turma4