Вітаем новага вікарыя ў нашай парафіі!

  • Друкаваць

jan karotkinВітаем новага святара ў нашай парафіі, кс. Івана Кароткіна!

Дэкрэтам біскупа Алега Буткевіча ад 14 сакавіка 2016 года, кс. Іван прызначаны вікарыем у нашай парафіі.

Новага вікарыя мы ўжо ведаем, так як два гады таму, у 2014 годзе кс. Іван атрымаў святарскае пасвячэнне і ўдзяляў прыміцыйнае бласлаўленне, перад якім на працягу года быў дыяканам на практыцы ў нашай парафіі. Таму жадаем Вам, паважаны кс. Іван, плённай працы на Глыбоцкай зямлі і Божага Благаслаўлення!