Фігура Маці Божай Фацімскай прыбыла ў глыбоцкую парафію

  • Друкаваць

peregrynacja12 ліпеня ў 17.30 вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім віталі перад святыняй фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіраваў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін.

Урачыстай працэсіяй увайшоўшы ў касцёл, Панну Марыю прывіталі сем'і і дзеці. У 18 гадзін распачалася св. Імша. Сёння мы вітаем у нашай парафіі фігуру Маці Божай і просім у яе: "Марыя, прынясі супакой у нашу парафію, у нашы сем'і, у нашыя сэрцы!"

У гаміліі кс. Іван звярнуў увагу на постаць Марыю як нашу Маці: "Маці - гэта самы блізкі чалавек, якая заўседы клапоціцца за сваіх дзяцей. Яна радуецца, калі радуюцца дзеці, пакутуе, калі дзеці церпяць. Марыя з'яўляецца нашай маці, якая ведае кожнага з нас і за кожнага перажывае.

Веруючы чалавек не можа абмінуць ролю Божай Маці ў сваім рэлігійным жыцці. Марыя хоча прыняць усе нашыя клопаты, наша жыццё. Яе сэрца адкрыта на кожнага з нас. Нам трэба толькі даверыцца ёй.

Падчас аб'яўленняў у Фаціме Марыя пыталася ў дзяцей, ці штодзённа яны моляцца на ружанцы. Часам нашы думкі падчас ружанцовай малітвы адлятаюць некуды далёка, але памятайце, што Марыя побач, і заўсёды працягвайце маліцца на ружанцы. Калі штосьці не атрымліваецца - вазьміце ў рукі ружанец і маліцеся, і заўважыце, што стане лягчэй", - заклікаў святар.

Пасля св. Імшы трывае ружанцовая малітва парафіяльных колаў. Апоўначы распачнецца Эўхарыстыя, пасля якой адбудзецца працэсія са свечкамі.

Перэгрынацыя працягнецца да 17-й гадзіны 14 ліпеня. Сардэчна запрашаем на сустрэчу і шчырую размову з Марыяй у гэтыя дні ў святыню. Расклад можна прачытаць тут>>.