Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.07.2017 20:03
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія глыбачане!
“Сёлета Каталіцкі Касцёл адзначае 100-годдзе аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме. Як перадае гісторыя, у перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 года, у невялікай мясцовасці Cova da Iria, што каля двух кіламетраў ад Фацімы, раз у месяц, Найсвяцейшая Дзева аб’яўлялася тром партугальскім дзецям - Луцыі, Францішку і Жасінце. Падчас гэтых візіяў Багародзіца папярэджвала свет аб наступствах бязбожнага жыцця і заахвочвала да малітвы, пакаяння і навяртання, каб гэтых наступстваў пазбегнуць.
Сёння, праз сто год пасля тых падзей, мы можам сцвердзіць, на колькі важным было гэтае пасланне для свету, і на колькі важным яно застаецца па сённяшні дзень. Бо і сёння актуальным з’яўляецца заклік да малітвы і пакаяння, дзеля таго, каб пазбегнуць пакарання, якое можа сцягнуць на сябе сучасны свет праз людскі грэх і трываючыя злачынствы.
Свядомыя існуючай сітуацыі ў свеце і паслухмяныя закліку Найсвяцейшай Дзевы, прагнем далучыцца да гэтай выратавальнай для нас асабіста і для ўсяго свету справы праз набажэнствы, звязаныя з перэгрынацыяй фігуры Маці Божай Фацімскай, якая распачалася ў Шуміліне 13 мая. Гэтая перэгрынацыя ахопіць усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі і закончыцца 13 кастрычніка бягучага года ў Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў.” (з Паслання біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча)
З гэтай нагоды сардэчна заахвочваем усіх жыхароў Глыбоччыны да актыўнага ўдзелу ў набажэнствах, звязаных з перэгрынацыяй, якая адбудзецца ў нашым касцёле Святой Тройцы, каб такім чынам духоўна злучыцца з усімі хрысціянамі, якія праз апеку Найсвяцейшай Панны Марыі будуць прасіць дапамогі змяніць сваё жыццё, а для свету - шматлікія Божыя ласкі.
Расклад перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім
12 ліпеня
17.30 – прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай (на вуліцы перад святыняй);
18.00 – св. Імша;
19.00 – св. Ружанец. Частка Радасная. Кола святога Яна;
20.00 - св. Ружанец. Частка Святла. Кола святога Рыгора з Наз'янза;
21.00 - св. Ружанец. Частка Балесная. Кола святога Яна Паўла II;
22.00 - св. Ружанец. Частка Хвалебная. Кола Маці Божай Глыбоцкай;
00.00 – св. Імша. Працэсія са свечкамі.
13 ліпеня
09.00 – малітва Легіёна Марыі;
10.00 - св. Ружанец. Частка Радасная. Кола святой Ганны;
12.00 – св. Імша;
14.00 - св. Ружанец. Частка Святла. Кола Святой Сям’і;
15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці;
16.00 - св. Ружанец. Частка Балесная. Кола святога Бэрнарда;
17.00 - св. Ружанец. Частка Хвалебная. Кола святога Андрэя Баболі;
18.00 – св. Імша;
19.00 – фацімскае чуванне, фацімскі ружанец.
21.00 – прагляд фільма “Тры таямніцы Фацімы” (у касцёле).
14 ліпеня
08.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ;
10.00 – св. Імша;
12.00 – св. Ружанец. Частка Радасная. Кола святой Барбары;
13.00 - св. Ружанец. Частка Святла. Кола святой Альжбеты Венгерскай;
14.00 - св. Ружанец. Частка Балесная. Кола святой Фаўстыны Кавальскай;
15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці;
16.00 - св. Ружанец. Частка Хвалебная. Кола святога Пятра;
17.00 – развітанне.
На працягу дня касцёл будзе адчынены і будзе трываць малітва ружанцовая і асабістая ў цішыні.
кс. Мікалай Ціхановіч
Узгадаем, як гэта было 20 год таму, у 1997 годзе...













