У новы навучальны год з малітвай і бласлаўленнем
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.09.2017 21:09
Закончылася лета, а значыць распачаўся новы навучальны год. Дзеці ідуць у школу, каб атрымліваць новыя веды. Але бацькі не павінны забываць пра духоўнае і маральнае выхаванне маладога пакалення. Ніякія кружкі, секцыі, факультатывы не заменяць ведаў пра Бога. Кожны вучань з 1 па 11 клас мае абавязак праходзіць катэхізацыю, а бацькі і хросныя з'яўляюцца адказнымі за каталіцкае выхаванне сваіх дзяцей.
3 верасня падчас святых Імшаў з удзелам дзяцей і моладзі святары асаблівым чынам маліліся за ўсіх школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выхавацеляў. На заканчэнне малітвы адбылося бласлаўленне вучняў і асвячэнне падручнікаў і школьных прылад.

Таксама ў гэты дзень дзеці разам з бацькамі віншавалі катэхетку с.Ганну Блышко, якая 1 верасня адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння.
Дзмітрый Шаршунс, фота















