У новы навучальны год з малітвай і бласлаўленнем

blasl szkolnikauЗакончылася лета, а значыць распачаўся новы навучальны год. Дзеці ідуць у школу, каб атрымліваць новыя веды. Але бацькі не павінны забываць пра духоўнае і маральнае выхаванне маладога пакалення. Ніякія кружкі, секцыі, факультатывы не заменяць ведаў пра Бога. Кожны вучань з 1 па 11 клас мае абавязак праходзіць катэхізацыю, а бацькі і хросныя з'яўляюцца адказнымі за каталіцкае выхаванне сваіх дзяцей.

3 верасня падчас святых Імшаў з удзелам дзяцей і моладзі святары асаблівым чынам маліліся за ўсіх школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выхавацеляў. На заканчэнне малітвы адбылося бласлаўленне вучняў і асвячэнне падручнікаў і школьных прылад.

blasl szkolnikau 13

Таксама ў гэты дзень дзеці разам з бацькамі віншавалі катэхетку с.Ганну Блышко, якая 1 верасня адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння.


Дзмітрый Шаршунс, фота