Вялікі Чацвер (+відэа)

  • Друкаваць

vial piatnica 01Вялікі чацвер — гэта пачатак Святога пасхальнага трыдуума, трох святых дзён, якія і з’яўляюцца непасрэдным святкаваннем Пасхі: з вечара чацвярга да нядзелі.

У гэты дзень вернікі ўзгадваюць устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй, або Тайнай, Вячэры перад сваёй мукай і смерцю. Глыбоцкія парафіяне на пачатку Імшы павіншавалі святароў з гэтай нагоды.


Падчас Імшы Вячэры Пана адбываецца абрад абмыцця ног. Кс. Мікалай абмыў ногі дванаццаці мужчынам-вернікам.

vial czacwier 16

Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя да 23 гадзіны.

Больш фота ў суполцы ВК>>

Расклад адарацый і набажэнстваў можна паглядзець тут>>

Зміцер Лупач, фота
Леанід Юрык, відэа