Вялікі Чацвер (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.03.2018 23:53
Вялікі чацвер — гэта пачатак Святога пасхальнага трыдуума, трох святых дзён, якія і з’яўляюцца непасрэдным святкаваннем Пасхі: з вечара чацвярга да нядзелі.
У гэты дзень вернікі ўзгадваюць устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй, або Тайнай, Вячэры перад сваёй мукай і смерцю. Глыбоцкія парафіяне на пачатку Імшы павіншавалі святароў з гэтай нагоды.
Падчас Імшы Вячэры Пана адбываецца абрад абмыцця ног. Кс. Мікалай абмыў ногі дванаццаці мужчынам-вернікам.

Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя да 23 гадзіны.
Больш фота ў суполцы ВК>>
Расклад адарацый і набажэнстваў можна паглядзець тут>>
Зміцер Лупач, фота
Леанід Юрык, відэа










