Новыя канфесіяналы асвечаныя ў нашым касцёле

  • Друкаваць

kanfesijanaly 02Сапраўдным калядным падарункам для нашай парафіі сталі два новыя канфесіяналы. 20 снежня 2018 года ў нашым касцёле яны былі ўсталяваныя, а 21 снежня, у першы дзень адвэнтавых рэкалекцый, сімвалічна, бо гэта асаблівы час перад святамі для паяднання і навяртання, пасля ранішняй св. Імшы кс. Мікалай асвяціў іх і яны "прынялі" сваіх першых пенітэнтаў.

Канфесіяналы выкананы з дуба. Іх зрабілі ў майстэрні "Святы Юзаф" каля Баранавіч за ахвяраванні глыбоцкіх парафіянаў.