Новыя канфесіяналы асвечаныя ў нашым касцёле
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.12.2018 21:09
Сапраўдным калядным падарункам для нашай парафіі сталі два новыя канфесіяналы. 20 снежня 2018 года ў нашым касцёле яны былі ўсталяваныя, а 21 снежня, у першы дзень адвэнтавых рэкалекцый, сімвалічна, бо гэта асаблівы час перад святамі для паяднання і навяртання, пасля ранішняй св. Імшы кс. Мікалай асвяціў іх і яны "прынялі" сваіх першых пенітэнтаў.
Канфесіяналы выкананы з дуба. Іх зрабілі ў майстэрні "Святы Юзаф" каля Баранавіч за ахвяраванні глыбоцкіх парафіянаў.





















