Фестываль хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў" у Баранавічах
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.02.2019 22:54
9 лютага 2019 года ў Баранавічах у восьмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».
Разам з кс. Віталіем Бяленікам глыбоцкая моладзь (15 чалавек) вось ужо ў трэці раз накіраваліся на канцэрт.
У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі.
Моладзевы рух «Open» і семінарыйны гурт «Ave» з Гродна, каталіцкі «The Crossway» з Баранавіч і пратэстанцкі «ХДН» з Мінска, евангелізацыйны праект «Рыбы» на працягу амаль чатырох гадзін запальвалі сваімі спевамі, танцамі, харызмай агеньчыкі ў сэрцы кожнага, хто прыбыў на гэты фестываль.

Запрашаем да прагляду канцэрту ў запісе.
Дар'я Іваноўская, фота















