Фестываль хрысціянскай музыкі "Дастукацца да нябёсаў" у Баранавічах

ddn 029 лютага 2019 года ў Баранавічах у восьмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

Разам з кс. Віталіем Бяленікам глыбоцкая моладзь (15 чалавек) вось ужо ў трэці раз накіраваліся на канцэрт.

У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі.

Моладзевы рух «Open» і семінарыйны гурт «Ave» з Гродна, каталіцкі «The Crossway» з Баранавіч і пратэстанцкі «ХДН» з Мінска, евангелізацыйны праект «Рыбы» на працягу амаль чатырох гадзін запальвалі сваімі спевамі, танцамі, харызмай агеньчыкі ў сэрцы кожнага, хто прыбыў на гэты фестываль.

ddn 18

Запрашаем да прагляду канцэрту ў запісе.

Дар'я Іваноўская, фота