Дзень засяроджанасці для моладзі прайшоў у Полацку

  • Друкаваць

polatsk moladz 2813 красавіка маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у моладзевай сустрэчы ў Полацку. Тэмы сустрэчы - Дзень засяроджанасці для моладзі. Глыбачане таксама скарысталіся гэтым цудоўным шанцам і адправіліся на сустрэчу разам з дк. Уладзіславам Шарковічам.

Распачалося ўсё з рэгістрацыі. Потым адбылася святая імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Таксама падчас Імшы была магчымасць прыступіць да сараманту пакаяння, з якога моладзь актыўна скарыстала.

Затым адбылася канферэнцыя на тэму “Сапраўдныя радасці для хрысціяніна”, якую правёў ксёндз Алег Хмылко, пасля якой адбылася праца ў групах.

Таксама быў час пазнаёміцца і паразмаўляць з сябрамі. Пасля вольнага часу адбыўся Крыжовы шлях і сустрэча з госцем, які пазнаёміў нас з праектам "Новае жыццё".

Напрыканцы сустрэчы моладзь прысвяціла асабісты час на малітву і размову з Богам падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта.


Марыя Грыцкевіч, тэкст
Дар'я Іваноўская, фота